Рэстаўратарам трэба $10 тысяч, каб купіць у Расіі схему Бабруйскай крэпасці

У Бабруйску аднавіліся працы па ўзнаўленні 3-га палігона Бабруйскай крэпасці. Аднак перашкодай для пачатку паўнавартасных рэстаўрацыйных работ з’яўляецца недахоп каля 200 дакументаў.
Яны знаходзяцца ў Маскоўскім Вайскова-гістарычным архіве. Кошт адной копіі складзе прыкладна 1600 расійскіх рублёў (каля 50 долараў). Агулам усе неабходныя дакументы будуць каштаваць Бабруйску каля 10 тысяч долараў.

“Там шмат вельмі падрабязных планаў, будынкаў у разрэзе, на мапах пазначаныя дакладна многія пабудовы, размяшчэнне равоў, праекціроўка будынкаў, многія з якіх цяпер амаль разбураныя, ― распавёў Еўрарадыё першы намеснік дырэктара ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Бабруйску Уладзімір Джум. ― Гэтыя дакументы неабходныя для таго, каб праектавальнікі і выканаўцы пачалі працу па аднаўленні і рэстаўрацыі 3-га палігона”. Нагадаем, што аднаўленне Бабруйскай крэпасці цалкам залежыць ад гарадскога бюджэту. На нядаўняй прэс-канферэнцыі загадчык Магілёўскага аблвыканкаму Пётр Руднік заявіў, што грошай на рэстаўрацыю чакаць не варта.

“У рэстаўрацыю Бабруйскай крэпасці бюджэтныя грошы ўкладацца не будуць. Варта прыцягваць прыватны капітал”, ― заявіў ён.

Алесь Сушчэўскі, "Еўрарадыё"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение