Знойдзены невядомы партрэт Адама Міцкевіча пэндзля Івана Хруцкага

Партрэт Адама Міцкевіча, выкананы, верагодна, самім Іванам Хруцккім, з’явіцца ў зборы жывапісу Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Партрэт быў знойдзены пры падрыхтоўцы выставы праўнучкі Хруцкага сярод працаў Мацееўскай. Згодна лазернай матэрыялаведчай экспертызе дата стварэння працы — 1850-я гады.

Чакаецца правядзенне мастацказнаўчай экспертызы і рэстаўрацыйныя працы.

Сяржук Серабро,"Народныя навіны Віцебска"