Пры Мінкультуры ствараецца кансультатыўная рада

Пры Міністэрстве культуры ствараецца Рада па набыццю твораў беларускіх кампазітараў. Гэта будзе кансультатыўны мастацка-экспертны орган.

Рада хоць і запрацуе на грамадскіх пачатках, але кола разглядаемых пытанняў будзе даволі шырокім. Яна будзе займацца праслухоўваннем і абмеркаваннем новых музычных твораў беларускіх кампазітараў, распрацоўваць рэкамендацыі для Міністэрства культуры адносна вартасці твораў, уключаць іх у рэпертуары мастацкіх калектываў, выканаўцаў, устаноў адукацыі, вызначаць памер узнагароджання за іх набыццё.

Такім чынам у Міністэрстве культуры хоча ініцыяваць стварэнне высокамастацкіх музычных твораў і пашырыць выкарыстанне твораў беларускіх кампазітараў.

"Наша Ніва"