Аўтуховічу далі пяць гадоў турмы, Асіпенку - тры, Казлову - 2 гады

Суд прызнаў, што няма доказаў стварэння Аўтуховічам злачыннай групы і кіравання ёю, знятыя абвінавачванні ў падпале дома экс-начальніка Ваўкавыскага РАУС Кацубы ў 2004 годзе, замаху на Саўчанку і Камянка. Засталося абвінавачванне ў захоўванні патронаў і сачэнні.

17:06

Мікалай Аўтуховіч асуджаны на пяць гадоў і два месяцы турмы, Уладзімір Асіпенка атрымаў тры гады турмы, Аляксандр Ларын - 3 гады, Мііхаіл Казлоў - 2 гады.

16:55

Абвінавачанне ў падрыхтоўцы тэракта супраць Уладзіміра Саўчанкі таксама знятыя, супраць Аўтуховіча засталося толькі незаконнае захоўванне дома пяці патронаў.

16:38

Замах на Камянко таксама зняты.

Даказанае толькі сачэнне з мэтай збору кампрамату.

16:29

Тэракт у дачыненні намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Камянко. Суд прызнаў, што з боку Аўтуховіча адсутнічаюць грамадска-небяспечныя дзеянні.

15:30

Суд лічыць, што няма доказаў стварэння Аўтуховічам злачыннай групы і кіравання ёю. Няма таксама доказаў па Асіпенку. Знялі абвінавачванні Аўтуховічу наконт падпалаў дома экс-начальніка Ваўкавыскага РАУС Сяргея Кацубы ў 2004 годзе.

***

6 мая ў Вярхоўным судзе ў 14.30 пачалося абвяшчэнне прысуда па крымінальнай справе ваўкавысцаў Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі, Міхаіла Казлова і Аляксандра Ларына.

***

Аўтуховіча, Асіпенку і Ларына абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта ў дачыненні да намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Каменкі і былога старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі. Аўтуховіча і Асіпенку таксама абвінавачваюць у арганізацыі падпалу дома экс-начальніка Ваўкавыскага РАУС Сяргея Кацубы ў 2004 годзе. Казлоў, былы кіраўнік упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю па Гродзенскай вобласці, абвінавачваецца ў тым, што ведаў пра планы падрыхтоўкі тэракта, але не спрабаваў яго прадухіліць.

16 красавіка пракурор Эльдар Сафараў запатрабаваў прыгаварыць Аўтуховіча да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, Асіпенку і Ларына — да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Для Казлова ён запытаў тры гады калоніі агульнага рэжыму без права займаць кіруючыя пасады.

Зміцер Панкавец, “Наша Ніва”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение