Як стаць прэзыдэнтам у Беларусі

Патрабаваньні да асобы кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь акрэсьленыя ў Асноўным законе краіны — Канстытуцыі.

Патрабаваньні да кандыдата ў прэзыдэнтыПрэзыдэнтам можа быць абраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь паводле нараджэньня, не маладзейшы за 35 гадоў, не судзімы, які валодае выбарчым правам і пастаянна пражывае ў Беларусі ня меней за 10 гадоў непасрэдна перад выбарамі.Тэрміны правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараўВыбары прэзыдэнта прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў не пазьней чым за 5 месяцаў і праводзяцца не пазьней чым за 2 месяцы да заканчэньня паўнамоцтваў папярэдняга прэзыдэнта.Вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнтыКандыдаты на пасаду прэзыдэнта вылучаюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь пры наяўнасьці ня менш як 100 тысяч подпісаў выбарцаў. Працэдура вылучэньня пачынаецца за 80 дзён і заканчваецца за 50 дзён да выбараў.Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнтыРэгістрацыю кандыдатаў Цэнтральная выбарчая камісія пачынае за 35 дзён і сканчае за 25 дзён да выбараў.ЦВК мае права адмовіць кандыдату з наступных прычын:• калі ў дэклярацыях аб прыбытках і маёмасьці будуць выяўленыя не адпаведныя сапраўднасьці зьвесткі, якія маюць істотны характар; • калі больш як 15% ад агульнай колькасьці правераных подпісаў выбарцаў за вылучэньне кандыдата будуць прызнаныя несапраўднымі.Легітымнасьць прэзыдэнцкіх выбараўЛічыцца, што выбары адбыліся, калі ў галасаваньні прынялі ўдзел больш за палову грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, уключаных у сьпіс выбарцаў. Прэзыдэнт лічыцца абраным, калі за яго прагаласавалі больш за палову грамадзянаў краіны, якія ўзялі ўдзел у галасаваньні.Калі ніводзін з кандыдатаў не набраў неабходнай колькасьці галасоў, то ў 2-тыднёвы тэрмін праводзіцца другі тур галасаваньня па двух кандыдатах, якія атрымалі найбольшую колькасьць галасоў выбарцаў. Абраным тады лічыцца кандыдат у прэзыдэнты, які на паўторным галасаваньні атрымаў больш за палову галасоў выбарцаў, якія прынялі ўдзел у галасаваньні.Тэрмін службовых паўнамоцтваўПрэзыдэнт абіраецца на 5 гадоў народам Рэспублікі Беларусь — электаратам. Выбары праводзяцца па адзінай выбарчай акрузе, якая складае ўсю тэрыторыю дзяржавы.Нагадаем, што першы і пакуль апошні прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь — Аляксандар Лукашэнка, якія прыйшоў да ўлады амаль 16 гадоў таму, у 1994 годзе. Фармальна два прэзыдэнцкія тэрміны, дазволеныя Канстытуцыяй, у Лукашэнкі скончыліся яшчэ ў 2004 годзе. Аднак неаднаразовыя папраўкі ў Асноўны закон дазволілі яму абірацца кіраўніком краіны практычна неабмежаваную колькасьць разоў.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение