Сяргея Каваленку прысудзілі да 7 сутак арышту

Актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка прысуджаны да сямі сутак арышту. Такі прысуд вынесла суддзя Іна Грабоўская, за ўчорашнюю акцыю з бел-чырвона-белым сцягам каля будынка віцебскага Кастрычніцкага раённага суда.

Актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка прысуджаны да сямі сутак арышту. Такі прысуд вынесла суддзя Іна Грабоўская, за ўчорашнюю акцыю з бел-чырвона-белым сцягам каля будынка віцебскага Кастрычніцкага раённага суда.

Сяргея Каваленку абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванай акцыі. Цяпер распачаўся судовы працэс над ягоным братам Віталем Каваленкам, якога таксама ўчора затрымалі і вінавацяць у тым, што ён спраўляў патрэбу ў неналежным месцы.

Сяргея Каваленку ўчора мусілі судзіць па крымінальнай справе за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на гарадзкой навагодняй ёлцы ў Віцебску. Суд па гэтай справе адклалі на 12-га траўня, пасля таго, як Сяргей Каваленка разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг на ганку судовага будынка, за што і быў затрыманы.

Брат Сяргея Каваленкі Віталь арыштаваны судом на 6 сутак. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

* * *

У Віцебску актывіста КХП-БНФ судзяць за ўчорашні бел-чырвона-белы сцяг – на ганку судовага будынку, дзе мусіла разглядацца крымінальная справа супраць Сяргея Каваленкі, маладзён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг, пасля чаго яго затрымала міліцыя. - Сёння у Віцебску адбываюцца суды над актывістамі, якія былі затрыманы падчас акцыі Сяргея Каваленкі. Гэта ў першую чаргу сам Сяргей – ён абвінавачваецца па Адміністрацыйным кодэксе за арганізацыю масавай акцыі, а таксама ягоны брат Віталь Каваленка і актывіст руху “Маладая Беларусь” Тарас Сурган, - распавёў Радыё Рацыя сустаршыня аргкамітэту Партыі БХД Павал Севярынец. Нагадаем, што ўчора ўжо пасля затрымання Сяргея Каваленкі бел-чырвона-белы сцяг з’явіўся таксама і па-над аддзяленнем міліцыі, пасля чаго і былі затрыманыя апошнія двое, а таксама Павал Севярынец і журналіст Уладзіслаў Старавераў, якіх пазней вызвалілі без складання пратаколаў.

Барыс Гарэцкі, "Радыё Рацыя"