Улады не дапусцяць беларусізацыі за кошт забароны рускай мовы, заявіў прэзідэнт

"Дзвюхмоўе — наш найвялікшы культурны набытак і дабро, заснаванае на гістарычным выбары народа. Мы ніколі не дапусцім дыскрымінацыі ў гэтым пытанні, гвалтоўнай беларусізацыі за кошт забароны рускай мовы...

"Дзвюхмоўе — наш найвялікшы культурны набытак і дабро, заснаванае на гістарычным выбары народа. Мы ніколі не дапусцім дыскрымінацыі ў гэтым пытанні, гвалтоўнай беларусізацыі за кошт забароны рускай мовы. У Беларусі, дзе большая частка народа выкарыстоўвае рускую мову як родную, штучна выводзіць яе з ужытку — гэта, сама меней, тупасць, глупства, ідыятызм", — заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 20 красавіка з пасланнем да парламента і народа. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, "дзяржава як ніхто іншы адчувае сваю адказнасць за развіццё беларускай мовы, з'яўляецца гарантам захавання цэласнасці і адзінства яго сучасных літаратурных форм". Лепшым пацверджаннем рэальнага клопату аб развіцці беларускай мовы прэзідэнт лічыць прыняцце закона "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", які набывае моц з 1 верасня 2010 года. Лукашэнка таксама паведаміў, што ўрадам зацверджаны план мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства, распрацаваны з улікам прапаноў дзяржаўных структур, няўрадавых арганізацый, вучоных і дзеячаў культуры. "У яго рэалізацыі могуць узяць удзел усе, каго не на словах, а на справе турбуе лёс роднай мовы. Але гэтая работа павінна весціся без кампанейшчыны, спакойна і акуратна, без палітычнага абвастрэння моўнага пытання", — заявіў прэзідэнт.

Вячаслаў Будкевіч, "БелаПАН"