За год на помнік Міндоўгу беларусы сабралі ўсяго 10 мільёнаў

За год на помнік Міндоўгу беларусы сабралі ўсяго 10 мільёнаў рублёў. Гэта прыкладна 2,5% ад таго, што неабходна, каб у Наваградку з'явіўся помнік першаму каралю Вялікага княства Літоўскага.

Сабраных грошай хопіць хіба што на мантыю і меч Міндоўга, піша "Комсомольская правда в Белоруссии". Адзіны ў свеце помнік Міндоўгу ёсць у Вільні. Па ўсім відаць, што ў Наваградку, які кароль зрабіў сталіцай ВКЛ, манумент у яго гонар паўстане не хутка. Сабраныя 10 мільёнаў — гэта ахвяраванні звычайных людзей. Па звестках "камсамолкі", сумы дасылаюць розныя: ад 10 да 250 тысяч. Для збору грошай на помнік Міндоўгу адкрыты адмысловы разліковы рахунак:Аддзел культуры Наваградскага райвыканкама, 231400, Наваградак, вуліца Міцкевіча, 9а, р/р 3632000001310 ААТ "ААБ "Беларусбанк", код 698, УНП 500031377, АКПА 02234044. З заўвагай: "На помнік Міндоўгу".

"Еўрарадыё"