25 год «Саюзу Беларусі і Расеі»: чаму гэта бясконцы тупік

Калі стала зразумелым, што Беларусь ня стане часткай Расеі? Ці стаў саюз дзьвюх краінаў інструмэнтам «даеньня» Беларусьсю Расеі? Ці захаваецца саюз з Расеяй у выпадку кардынальных палітычных зьменаў у Беларусі?

У 25-ю гадавіну падпісаньня першай беларуска-расейскай саюзнай дамовы над гэтымі тэмамі ў «Праскім акцэнце» разважаюць палітолягі Валерыя Касьцюгова і Валер Булгакаў.



Булгакаў

  • Для мяне тое, што Беларусь ня стане Расеяй, стала зразумела, калі ў Крамлі Пуцін зьмяніў Ельцына, знакамітыя «мухі і катлеты» 2002 году і газавая «вайна» 2004 году
  • Лукашэнка пэўны час меціў у прэзыдэнты Расеі шляхам стварэньня эфэмэрных інтэграцыйных структураў
  • У 1996–1997 гадах у мяне былі панічныя адчуваньні, што Беларусь далучаць да Расеі
  • Беларусь пры Лукашэнку атрымлівала вельмі шмат палітычных і эканамічных рэсурсаў ад Расеі
  • Адна з прычынаў палітычнага крызісу ў Беларусі 2020 году — у тым, што палітычная і эканамічная падтрымка з боку Расеі пачала зьніжацца
  • Расея каторы раз у гісторыі бачыць сябе «зьбіральніцай земляў»



02-0F8A1EE1-4928-4735-A029-37D027A54F80_w650_r0_s.png

Валер Булгакаў


  • Пралукашэнкаўская эліта бачыць у Расеі крыніцу рэсурсаў
  • Ажыўленьне беларускай прамысловасьці непарыўна зьвязанае з расейскім рынкам, зачыні мяжу — і куды мы будзем прадаваць нашае малако і МАЗы?
  • Лета 2020 году прадэманстравала фэномэн новай апазыцыі, якой раней не было
  • Гэта жахлівая сіла, якая здольная мабілізаваць масы
  • Гэта адбывалася на фоне мэтадычнага зьнішчэньня старой, празаходняй апазыцыі, якая тым ня менш існуе
  • У новых, свабодных умовах опцыя, якую ўвасабляюць Бабарыка, Ціханоўская, Ціханоўскі, была б уплывовай, але не адзінай і не абавязкова даміноўнай
  • Беларускае грамадзтва застаецца глыбока дэкансалідаваным у пляне культуры і ідэнтычнасьці — яно было такім пры прыходзе Лукашэнкі да ўлады, яно застаецца такім і на схіле яго эпохі

Касьцюгова

  • Нельга сказаць, што мы не вярнуліся ў Расею, часткова гэта і праўда
  • Беларусь абмежаваная ў сваім сувэрэнітэце
  • У нас старамодная палітычная і эканамічная сыстэма, нават у параўнаньні з РФ
  • З Расеі прыемна глядзець, што Беларусь — нахлебніца
  • Так званы недаатрыманы прыбытак Расеі з прычыны Беларусі — гэта абсурд з пункту гледжаньня бізнэс-лёгікі
  • Расея прадае Беларусі 20 мільярдаў кубамэтраў газу па нізкай цане — а куды б яна падзела гэтыя аб’ёмы, калі б не прадавала па такой цане Беларусі?



03-2F0145DA-083F-458F-BC4E-81895A029EE9_w650_r0_s.png

Валерыя Касьцюгова


  • Калі Лукашэнка ўтрымаецца ва ўладзе, баюся, што канкурэнтнага палітычнага асяродзьдзя ў Беларусі ня будзе ніколі
  • І наадварот — як толькі ён сыдзе, элемэнты палітычнай канкурэнцыі зьявяцца непазьбежна
  • Тады і ў празаходняй плыні зьявяцца новыя шанцы
  • Бабарыка перад тым, як пайшоў на выбары, казаў, што захаваньне існай палітычнай сыстэмы прывядзе да таго, што мы згубім сувэрэнітэт
  • Праймэрыз правацэнтрыстаў на пачатку 2020 году праваліўся, апроч іншага, і таму, што яны казалі пра хуткі выхад з саюзаў з Расеяй
  • У саюзе з Расеяй можна лявіраваць і дыстанцыявацца, але выйсьці зь яго імгненна — перад вачыма красамоўны прыклад Украіны

svaboda.org