Яндэкс стаў беларускамоўным

Карыстальнікі папулярнага расійскага пашуковіка "Яндэкс" цяпер могуць бачыць яго галоўную старонку па-беларуску. Трапіць на яе можна праз адрас http://www.yandex.by/.
Карыстальнікі папулярнага расійскага пашуковіка "Яндэкс" цяпер могуць бачыць яго галоўную старонку па-беларуску. Трапіць на яе можна праз адрас http://www.yandex.by/. Кампанія таксама распрацавала адмысловыя тэмы афармлення: з бусламі, плошчай Перамогі, зубрамі і камбайнамі.

Раней Яндэкс меў толькі расійскую і ўкраінскую версіі. Як адзначае nn.by, у яндэксаўскай пошце выбар пакуль па-ранейшаму з дзвюх моваў — украінскай і расійскай.

"Еўрарадыё"