Неабвешчаная жалоба. Фотарэпартаж

"Смуткуем разам з вамі" — свет выказвае спачуванні польскаму народу. Нацыянальная жалоба абвешчаная ў Еўразвязе, Расіі, Украіне. Беларусь — адзіная суседка Польшчы, якая абмежавалася спачуваннямі ад першай асобы краіны і не абвесціла афіцыйнай жалобы. Аднак беларусы працягваюць прыносіць кветкі і знічкі да польскай амбасады ў Мінску, гарадзенскага і брэсцкага кансулятаў, пакідаць запісы ў жалобных кнігах. У Кафедральным касцёле ля алтара паставілі партрэт загінулага прэзідэнта Качыньскага. А ў нядзелю Тадэвуш Кандрусевіч правёў памінальную імшу па загінулых у катастрофе польскага ўрадавага самалёта. На ёй прысутнічалі пасол Польшчы ў Беларусі і намеснік міністра замежных справаў Беларусі Валер Варанецкі.

Фота Юліі Дарашкевіч

У мінскім архікафедральным касцёле прайшла памінальная імша па загінулых у катастрофе пад Смаленскам.

Фота Юліі Дарашкевіч
Фота Юліі Дарашкевіч Да польскай амбасады людзі ідуць увесь час.
Фота Юліі Дарашкевіч Многія прыходзяць сем'ямі.
Фота Юліі Дарашкевіч У амбасадзе можна пакінуць запіс у кнізе спачуванняў. На здымку - Сяргей Бахун і Святлана Завадская з дачкой Адэлей.
Фота Юліі Дарашкевіч
Фота Юліі Дарашкевіч
Фота Юліі Дарашкевіч

Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч, "Наша Ніва"