Лукашэнка: "Толькі ідыёт у гэтай краіне можа адмовіцца ад рускай мовы"

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з губернатарам Маскоўскай вобласці Расіі Барысам Громавым.

"Яшчэ раз падкрэсліваю — мы свае людзі!" — сказаў ён. Ён звярнуў увагу, што "нехта нядаўна спрабаваў распусціць нейкія недарэчныя чуткі аб тым, што ў нас нібыта ўціскаецца руская мова".

"Гэта абсурд! Руская мова — гэта наша мова. Пятнаццаць гадоў я пастаянна паўтараю: толькі ідыёт у гэтай краіне можа адмовіцца ад рускай мовы. Што мы ад гэтага выйграем?" — абурыўся кіраўнік дзяржавы. "Відаць, некаму трэба штучна накаліць абстаноўку", — дадаў ён.

"Мы хочам працаваць у Расіі. Расія — вялікая, неабдымная і вельмі розная, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Няўжо мы не можам выкарыстоўваць Маскоўскую вобласць як плацдарм для пашырэння прысутнасці ў вашай краіне?.. Але пакуль даводзіцца канстатаваць: мы недастаткова добра працуем з Падмаскоўем".

"Наша Ніва"