Затрыманыя наклады дзвюх незалежных газет

Віцебская міліцыя затрымала наклады адразу двух незалежных выданняў: Віктар Рамнёў затрыманы на мяжы с Расіяй з 10 тысячамі асобнікаў газеты "Віцебскі кур’ер", праваабаронца Валер Шчукін пад Гомелем — з 10 тысячамі асобнікаў газеты "Наш дом".

Тыдзень таму ў спадара Рамнёва ўжо быў канфіскаваны наклад выдання "Наш дом" у 50 тысяч асобнікаў.

Лёс канфіскаваных накладаў невядомы.

Кіраўнічка грамадскай кампаніі "Наш дом" Вольга Карач мяркуе, што ўлады напярэдадні мясцовых выбараў паставілі за мэту прымусіць замаўчаць вольнае слова.

"Наша Ніва"