У Мінску ўсталююць помнік Караткевічу

Узвядзенне помніка класіку беларускай літаратуры запланаванае на працягу 2010-2011 гадоў у беларускай сталіцы.

Гэта прадугледжана планам падрыхтоўкі і святкавання 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, інфармуе БелаПАН.

У плане, зацверджаным міністрам культуры Паўлам Латушкам, адзначаецца, што помнік павінен быць пабудаваны на сродкі рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, а адказнасць за выкананне ўскладзеная на Мінкультуры і Менгарвыканкам.

У план увайшлі мерапрыемствы па добраўпарадкаванні дома-музея Караткевіча ў Оршы (Віцебская вобласць), мемарыялізацыі і добраўпарадкаванні тэрыторыі і месцаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю пісьменніка, размяшчэнні на вуліцах сталіцы білбордаў з яго партрэтам і надпісам «80 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры У.Караткевіча», а таксама па правядзенні шэрагу выставаў, у тым ліку ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Прадугледжваецца выпуск памятнага канверта з арыгінальнай паштовай маркай і яго спецгашэнне ў Оршы, правядзенне ўрачыстых вечарынаў, у тым ліку ў сталічным Доме дружбы, канцэртаў, падчас якіх прагучаць творы на вершы Караткевіча, паказ спектакляў па яго творах, стварэнне фільмаў — дакументальнага «Ён жыў Беларуссю», чатырохсерыйнага тэлевізійнага мастацкага і кінаверсіі па рамане пісьменніка «Каласы пад сярпом тваім», а таксама розныя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі.

"Хартыя'97"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение