Перавыдадзены "Шляхціц Завальня" Баршчэўскага

Выдавецтва "Мастацкая літаратура" перавыдала "Шляхціца Завальню, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях" Яна Баршчэўскага.

Кнігу акрамя аднайменнага твора склалі яшчэ аповесці "Драўляны Дзядок і кабета Інсекта" і "Душа не ў сваім целе".

Пераклаў кнігу Мікола Хаўстовіч. Непасрэдна для "Шляхціца Завальні", якога параўноўваюць з помнікам сярэднявечнай арабскай літаратуры – казкай "Тысяча і адна ноч", гэта стала пятым перавыданнем па-беларуску.

Кніга выйшла ў серыі "Школьная бібліятэка". Серыя была заснавана ў 1965 годзе. І існавала да 2003. Летась яе зноў аднавілі.

Замовіць кнігу можна тут.

Для тых, хто не любіць чытаць, на малой сцэне Купалаўскага тэатра ідзе монаспектакль "Беларусь у фантастычных апавяданнях" па творы Баршчэўскага.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / Ян Баршчэўскі; Выбраныя творы / Пераклад з польскай. — Мінск: Мастацкая літартура, 2009. — 326 с.

КМ, "Наша Ніва"