З новых пасведчанняў кіроўцы выкінулі беларускую мову + фота

З ліпеня 2010 года ў Беларусі пачнуць выдаваць правы кіроўцы новага ўзору. Старыя пасведчанні будуць дзейсныя да тэрміна, пазначанага на іх, але трапіць у Еўропу з імі будзе немагчыма.

З 2011 года патрабаванні Еўрасаюза становяцца больш жорсткімі, а беларускія новыя правы якраз будуць адпавядаць усім нормам.

Калі параўнаць правы новага ўзора са старымі, бачна істотная змена — пасведчанні пераклалі на рускую мову. Раней назвы граф "Прозвішча", "Імя", "Месца жыхарства" былі напісаны па-беларуску, а іх змест — па-руску і па-англійску, напрыклад "ГЛЕБ/HLEB", "АЛЕКСАНДР/ALIAKSANDR".

Па жаданні кіроўцы руская частка магла быць перакладзеная на беларускую мову. Адваротная частка, з тлумачэннем катэгорый транспартных сродкаў — цалкам па-беларуску.

У новых правах уся інфармацыя — і графы, і дадзеныя ў іх — прадстаўленая на дзвюх мовах. Рускайі англійскай. Па-беларуску засталося ўсяго чатыры слова — "Рэспубліка Беларусь" і "Вадзіцельскае пасведчанне".

Правы старога ўзору (фота automania.by)
Правы новага ўзору (інфаграфіка БЕЛТА)

Яўген Васількоў, "Наша Ніва"