АГП спыняе ўдзел у мясцовых выбарах

Аб'яднаная грамадзянская партыя спыняе ўдзел у выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў. Такое рашэнне прынята на чарговым 13-м з'ездзе АГП 21 сакавіка ў Мінску. За прагаласавалі 66 дэлегатаў, супраць — 37, устрымаліся — пяць.

Пры гэтым вядучы з'езда Леў Марголін перад пачаткам галасавання адзначыў, што размова не ідзе аб адкліканні членаў АГП са складу выбарчых камісій або адкліканні магчымых кандыдатаў у дэпутаты. Паводле яго слоў, гэта палітычнае рашэнне партыі, аднак кандыдаты ў дэпутаты самі павінны будуць прыняць рашэнне, ці павінны яны зняцца з кампаніі, ці не. Асабліва, адзначыў Марголін, гэта тычыцца тых членаў АГП, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў. Акрамя таго, у прынятай рэзалюцыі аб спыненні далейшага ўдзелу АГП у мясцовых выбарах з'езд заклікаў усе палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні падтрымаць гэтае рашэнне і далучыцца да яго. Палітсавету АГП даручана данесці да міжнароднай грамадскасці прынятае рашэнне, растлумачыць парламентарыям Еўропы і ЗША, перш за ўсё дэпутатам Еўрапарламента і парламенцкіх асамблей АБСЕ і Савета Еўропы, яго сэнс і значэнне. Аўтары рэзалюцыі выказалі таксама ўпэўненасць, што "беларускаму народу пры падтрымцы сусветнай грамадскай думкі ўдасца ў найбліжэйшы час вярнуць краіну на магістральны шлях дэмакратычнага развіцця".
Сяргей Пульша, "БелаПАН"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение