Віктар Казько і Андрэй Федарэнка — лаўрэаты "Глінянага Вялеса" і "Залатой літары"

Напрыканцы зімы вызначыліся лаўрэаты адразу дзвюх штогадовых літаратурных прэмій. "Гліняны Вялес" атрымаў празаік Віктар Казько за раман "Бунт незапатрабаванага праху", выдадзены ў серыі кнігарня "Нашай Нівы".

Па словах ініцыятара ўручэння прэміі паэта Алеся Аркуша, "сёлета вырашальным пры вызначэнні лаўрэата сталі крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы аўтарытэтных беларускіх крытыкаў і літаратуразнаўцаў, перадусім Міхася Тычыны".

Прэтэндэнтамі таксама былі "Цэнтр Еўропы" Уладзіміра Някляева, "Нічые" Андрэя Федарэнкі і "Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша" Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча і "Акно для матылькоў" Міхася Скоблы.

А " Залатую літару" за 2009 год, якую ўручае пісьменнік і выдавец Адам Глобус, атрымае Андрэй Федарэнка за кнігу "Нічые".

Глобус праводзіў адмысловую апытанку на сваім інтэрнэт‑дзённіку, якая і засведчыла перамогу Федарэнкі.

Сярод намінантаў таксама былі Сяргей Календа "Помнік атручаным людзям", Уласік Смаркач Сірошка Пістончык "йопыты", Артурас Шыланскас "Зборнік хайку".

* * *

Спіс усіх лаўрэатаў «Глінянага Вялеса»

1993. Ігар Бабкоў — кніга «Solus Rex» (паэзія); 1994. Людка Сільнова — кніга «Рысасловы» (паэзія); 1995. Алесь Разанаў — кніга «Паляванне ў райскай даліне» (паэзія); 1996. Славамір Адамовіч — кніга «Каханне пад акупацыяй» (паэзія); 1997. Лявон Вашко — кніга «Паэты цары» (проза); 1998. Уладзімер Арлоў — кніга «Божая кароўка з Пятай авеню» (эсэістыка); 1999. Мікола Папека — кніга «Чарнавікі…» (паэзія); 2000. Сяргей Астравец — кніга «Цэнзарскія нажніцы» (проза); 2001. Віктар Слінко — кніга «Штольні вясны» (паэзія); 2002. Альгерд Бахарэвіч — кніга «Практычны дапаможнік па руйнаванні гарадоў» (проза); 2003. Пятро Васючэнка — кніга «Жылі былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (проза); 2004. Алена Брава — кніга «Каменданцкі час для ластавак» (проза); 2005. Сяргей Дубавец — кніга «Вострая Брама» (эсэістыка); 2006. Валянцін Акудовіч — кніга «Дыялогі з Богам» (эсэістыка); 2007. Алег Мінкін — кніга «Пенаты» (паэзія); 2008. Барыс Пятровіч — кніга «Жыць не страшна» (проза).

Зміцер Панкавец, "Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение