Сёння на АНТ — фільм пра Янку Філістовіча

У пятніцу, 26 лютага, АНТ пакажа новы фільм з цыкла “Зваротны адлік”. Назва фіільма — “Шпіён з‑пад Вілейкі”.

Рэжысёр‑пастаноўшчык — Людміла КлінцоваАўтар сцэнарыя — Таццяна СухоцкаяВядучы — Аляксандр Суцкавер.

У анатацыі да фільма на сайце АНТ, у прыватнасці, гаворыцца:

“Летам 1952 года работнікі маскоўскага Галоўпаштамта звярнулі ўвагу на карэспандэнцыю, падпісаную дзіцячым почыркам. Усе яны ішлі за мяжу — у ФРГ. Лісты былі адпраўлены ў спецыяльную лабараторыю Міністэрства дзяржаўнай бяспекі. Аказалася, што ў іх утрымліваецца зашыфраваная інфармацыя, напісаная нябачнымі чарніламі. Пасля расшыфроўкі стала відавочна: на тэрыторыі СССР дзейнічае шпіёнская сетка. І яе цэнтр знаходзіцца ў Беларусі …

У МГБ БССР была праведзена сакрэтная нарада. Згодна з расшыфраванай інфармацыяй, база дыверсантаў знаходзілася ў лясах, недалёка ад Маладзечна. Маладзечанскі чэкісты высветлілі, што ўвосень мінулага года ў вёсцы Паняцічы (Іллянскага раёна) з’явіўся ураджэнец гэтых месцаў Янка Філістовіч, які эміграваў на Захад яшчэ ў 44‑м…”

АНТ, пятніца, 18:20.

Паўтор фільма ў аўторак, 2 сакавіка, у 23:15.

"Наша Ніва"