Менск не атрымае эўрапейскі крэдыт

Выдзяленьне крэдытаў Беларусі Эўрапейскім інвэстыцыйным банкам спыненае ў сувязі з ціскам на Саюз палякаў, піша польская прэса.

“Крэдыты ЭІБ зьяўляюцца адзінай магчымасьцю фінансавага ціску Эўразьвязу на беларускія ўлады”,-- заявіла ў інтэрвію польскаму выданьню “Gazeta Wyborcza” віцэ-прэзыдэнт банку Марта Гаенцка.

Эўрапейскі інвэстыцыйны банк створаны краінамі Эўразьвязу, ён дае крэдыты на больш выгадных умовах, чым камэрцыйныя банкі.

Банк мае 3,7 мільярда эўра на праекты ў краінах СНД.Аднак крэдытаваньне Менску замарожанае, разблякаваць яго можа Рада Эўразьвязу.