Дзядзьку Рыгору — 75

24 лютага Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін сустракае свой юбілей у рэанімацыі. Дзядзька Рыгор — так паважліва называе Народнага паэта Беларусі моладзь — ляжыць у рэанімацыі бальніцы Кіраўніцтва спраў прэзідэнта з двухбаковай пнеўманіяй.

24 лютага Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін сустракае свой юбілей у рэанімацыі.

Ryhor Baradulin / Фота Юліі ДарашкевічРыгор Барадулін на канцэрце "Будзьма", снежань 2009.
Ryhor Baradulin / Фота Юліі ДарашкевічРыгор Барадулін з Нінай Шыдлоўскай.

Дзядзька Рыгор — так паважліва называе Народнага паэта Беларусі моладзь — ляжыць у рэанімацыі бальніцы Кіраўніцтва спраў прэзідэнта з двухбаковай пнеўманіяй.

Барадулін патрапіў у рэанімацыю бальніцы 14 лютага з двухбаковай пнеўманіяй. Тэмпература цела даходзіла да 40 градусаў. Літаральна за пару дзён да гэтага ён толькі выпісаўся з кардыялагічнага аддзялення 10-й клінічнай бальніцы Мінска.

Галоўны лекар лечкамісіі Ірына Абельская сказала, што паэт трапіў шпіталь у дастаткова цяжкім стане, таму яго змясцілі ў аддзяленне рэанімацыі. Абельская паведаміла, што пацыент атрымлівае ўсё неабходнае лячэнне, і выказала надзею, што ўсё будзе добра.

"Я кожны дзень хаджу да яго ў бальніцу. Настрой у яго быццам бы неблагі. Але значных паляпшэнняў няма", — кажа жонка паэта Валянціна.

Кастусь Матушыч

Рыгор Барадулін нар. 24 лютага 1935 на хутары Верасоўка на Ушаччыне. Скончыў філфак БДУ. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, адзін з айцоў-заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту, заснавальнік Беларускага ПЭН-цэнтру. Народны паэт Беларусі (1992). У 1995—1997 сябар кіраўніцтва Беларускага Фонду Сораса. Сустаршыня Усебеларускага з’езда за незалежнасць (2000).

Друкуецца з 1953. Усяго выдаў каля 70 кніжак. Вершы, гумар, пераклады, эсэ. Вершы перакладзены больш як на 30 моваў.

Дзіцячыя пацешкі — і філасофскія вершы. Табуяваныя прыпеўкі — і ўзнёслая духоўная лірыка. А нават музычныя праекты з Вайцюшкевічам і Камоцкім. Барадулін шматаблічны і парадаксальны ў сваёй творчасці. За кнігу духоўнай паэзіі “Ксты” ён быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію ад Беларусі.

* * *

Самыя вядомыя радкі з вершаў Рыгора Барадуліна

Наведвайце бацькоў, пакуль яны жывыя...

Наведвайце бацькоў,пакуль яны жывыя,Пакуль дымяцца коміны —нагрэйцеся ў бацькоў.

Калі адчай вякоўгайнёй ваўкоў завые,Не трэба анікому ён,сум ля сляпых слупкоў.

Трэба дома бываць часцей...

Трэба дома бываць часцей,Трэба дома бываць не госцем,Каб душою не ачарсцвець,Каб не страцiць святое штосьцi.

Не забыць, як падвялы аерНа памытай падлозе пахне.Як у студню цыбаты асверЗапускае руку да пахі.

Не забыць сцежкі той, што цябеНа дарогу выводзіла з дому,Што у хаце там быў рубельУ цане і па курсу старому.

Не забыць, як марозам злымКлямка пальцы пячэ балючаI адкуль на стале тваімБохан свежага хлеба пахучы.

Помніць свой на іржышчы цень,Не забыць, як завуць суседа,Не забыць, як пяе пад дзеньЗа вясёлым сталом бяседа.

Трэба дома бываць часцей,Трэба дома бываць не госцем,Каб душою ты стаў чысцейI не страціў святое штосьці.

Бацьку

Не выйшаў ты і ў гэты разМяне спаткаць, паднесці рэчы...Ля весніц толькі зноў твой вязКрануў галінамі за плечы.

Ты мне не падасі рукі,Глядзіш у даль з-за шкла партрэта...Ці бачыш, вырас сын які?Скажы хоць слова для прывета.

Матылёк

Лілею млявы плёс люляе,З-пад злежаных аблок здалёкЛяціць, віхлясты і бялявы,Пялёстак лёгкі – матылёк.

* * *

Фенаменальная заглыбленасць у хараство мовы

Піша літаратуразнаўца Арсень Ліс.

Рыгор Барадулін — постаць з плеяды старэйшых беларускіх паэтаў, якую сёння годна рэпрэзентуюць Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Анатоль Вярцінскі, Васіль Зуёнак.

Менавіта прадстаўнікі гэтага пакалення, што прайшло ў беларускую літаратуру ў 50-я гады ХХ ст., насуперак складанай эпосе, з яе прывіднай мэтай і ідэалагічным прэсінгам, здолела плённа папрацаваць дзеля духоўнага ўзбагачэння і ўзвышэння свайго народа, вызначылася адказным грамадзянскім слугаваннем беларускаму мастацкаму Слову.

У маштабе ўсёй айчыннай літаратуры праз творчасць Рыгора Барадуліна праходзіць, пранікнёна-ўзвышана гучыць, набываючы ўніверсальную сімвалічную форму, матыў маці, матулі, Радзімы.

Фенаменальная заглыбленасць Рыгора Барадуліна ў сэнсавае багацце і гукавое хараство роднай мовы дзіўна азвалася ў паэтычна-вобразнай сістэме творцы, паэта-чараўніка беларускага Слова.

Радасна ўсведамляць, што Рыгор Барадулін, як і яго пагодкі ды з імі большасць прадстаўнікоў сярэдняга і малодшага пакалення беларускіх літаратараў сёння шчыра падзяляе дэмакратычныя і нацыянальныя духоўныя каштоўнасці — суверэннасць, дзяржаўнасць беларускага народа, свабоду чалавечай асобы.

Ці не ёсць гэта зарука добрай будучыні не толькі літаратуры нашай?..

* * *

Перадаць кветкі Барадуліну

людзі збіраюцца ў сераду 24 лютага а 17.30 ля ўвахода ў Лечкамісію з вуліцы Чырвонаармейскай. Наведваць паэта ў рэанімацыі няможна, таму перададуць толькі букеты і падарункі.

Імша за здароўе Барадуліна адбудзецца ў Чырвоным касцёле Мінска 24 лютага а 19-й.

"Наша Ніва"