Архівы вядомых беларускіх родаў перавядуць на кампакт-дыскі

Рэканструкцыю архіўных матэрыялаў дакумэнтальнай спадчыны роду Сапегаў пачынаюць Нацыянальная камісія Беларусі ў справах UNESCO разам зь беларускім навукова-дасьледчым цэнтрам электроннай дакумэнтацыі.

Пра гэта сёньня паведаміў старшыня Нацыянальнай камісіі ў справах UNESCO Ўладзімер Шчасны. На пытаньне чаму менавіта выбар паў на Сапегаў, ён адказаў, што гэта другі пасьля Радзівілаў род у Беларусі. Сп.Шчасны дадаў: “Так атрымалася, што бальшыня архіўных матэрыялаў знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу”.На этап падрыхтоўкі UNESCO ўжо дала 15 000 даляраў. Канчатковая сума будзе вызначана пасьля наведваньня архіву ў Санкт-Пецярбургу. Ужо падрыхтаваны кампакт-дыск з рэестрам музэйных і архіўных матэрыялаў пра род Радзівілаў.

"Радыё Свабода"