Даеш Windows 7 па-беларуску!

У Інтэрнэце з’явілася суполка, якая хоча абеларусіць аперацыйную сістэму Windows 7. На адным з блогаў вядуцца спрэчкі пра тое, якім чынам можна здзейсніць пераклад. Пакуль адны даказваюць складанасць і немагчымасць працэсу, іншыя распачынаюць працу.

У Інтэрнэце з’явілася суполка, якая хоча абеларусіць аперацыйную сістэму Windows 7.

На адным з блогаў вядуцца спрэчкі пра тое, якім чынам можна здзейсніць пераклад. Пакуль адны даказваюць складанасць і немагчымасць працэсу, іншыя распачынаюць працу. Далучыцца да перакладу аперацыйнай сістэмы можа кожны жадаючы. Дастаткова даслаць ліст на i18n@mova.org.

Гэта не першая спроба абеларусіць аперацыйную сістэму. Раней рабіліся пераклады для Linux, папярэдніх версій Windows. А праграміст Алег Азароўскі стварыў асобны сайт, на якім размясціў папулярныя праграмы для Windows на беларускай мове. Але ўсё гэта саматужныя намаганні. Хаця дырэктар Microsoft у Беларусі і Украіне Валер Ланавенка гаварыў яшчэ два гады таму пра магчымасць стварэння беларускамоўнай версіі Windows Vista. Але справа далей не пайшла.

Windows — гэта сямейства аперацыйных сістэм карпарацыі Microsoft. Сёння пад кіраўніцтвам гэтых сістэм працуе каля 90% персанальных камп’ютэраў.

"Наша Ніва"