Таварыства беларускай мовы патрабуе роўнасці

Рада ТБМ звярнулася да кіраўніцтва краіны з патрабаваннем адмяніць унесеныя ў "Закон аб мовах" у 1998 г. папраўкі, якія далі пачатак татальнай русіфікацыі.

Таварыства прапануе выдаць указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб пашырэнні сферы ўжывання дзяржаўнай беларускай мовы", у якім варта прадугледзець наступныя мерапрыемствы:

1. Павялічыць колькасць гадзін беларускай мовы і літаратуры ў школах.

2. Аднавіць у ВНУ курс "Беларусазнаўства" на беларускай мове.

3. Вярнуць ва ўсе школы краіны выкладанне курсаў гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску.

4. Адкрыць да 1 верасня 2010 г. у кожным абласным і раённым цэнтры Беларусі па адной беларускамоўнай школе ці гімназіі.

5. Зрабіць даплаты ў памеры 20% заробку выкладчыкам ВНУ, якія выкладаюць свае прадметы па-беларуску.

6. Зрабіць абавязковым школьны экзамен па беларускай літаратуры.

"Наша Ніва"