Суд над Аўтуховічам будзе адкрытым

Па інфармацыі генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча, суд над ваўкавыскім прадпрымальнікамі будзе адкрытым. На просьбу ацаніць судовую перспектыву гэтай справы, Васілевіч сказаў...

На просьбу ацаніць судовую перспектыву гэтай справы, Васілевіч сказаў: "Рашэнне за судом. Расследаванне праводзіла Міністэрства ўнутраных справаў. Да мяне не паступала інфармацыі, каб у пракуратуры была нейкая незадаволенасць па расследаванню", — сказаў Р.Васілевіч.

Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка знаходзяцца ў СІЗА ад 8 лютага 2008 г. Іх вінавацяць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту супраць старшыні Гродзенскага аблвыканкаму Уладзіміра Саўчанкі і намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Камянка.

Нядаўна справа была перададзеная ў суд, але дата пачатку пасяджэння яшчэ не прызначаная.

ЗП, "Наша Ніва"