Ярмошына: Я — член каманды прэзідэнта

“Таму, столькі, колькі палічыць патрэбным кіраўнік дзяржавы, я буду займаць гэтую пасаду”. Старшыня Цэнтрвыбаркама распавяла Еўрарадыё на колькі зменіцца колькасць дэпутатаў мясцовых саветаў і чаму яна хоча, каб у Лукашэнкі з’явіўся моцны канкурэнт.
Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў прызначаны на 25 красавіка. Гэта першыя выбары, якія пройдуць па змененым заканадаўстве. Між тым змены выклікалі ў многіх палітыкаў сумнеў, што яны будуць гэтак жа добра выглядаць на практыцы.Лежачы на канапе, не ўдзельнічаючы ў палітычнай канкурэнцыі, можна толькі крытыкаваць. Цалкам магчыма, што дзесьці выканкам спрацуе не так. Але ж у партый цяпер з’явілася магчымасць абскардзіць рашэнні выканкама. На стварэнне выбарчых камісій, да прыкладу. Прычым, наўпрост у суд. Раней жа яны звярталіся толькі па вертыкалі. Мяркую, што усе тыя новаўвядзенні, якія прынятыя, яны прадстаўляюць дадатковыя шанцы. А вось ці змогуць яны скарыстацца гэтымі шанцамі, гэта залежыць ад саміх партый.Ці чакаюцца міжнародныя назіральнікі на гэтых выбарах?Мы на мясцовыя выбары не запрашаем міжнародных назіральнікаў. Калі і будуць нейкія назіральнікі, то толькі па лініі нейкіх абменаў. А БДІПЧ АБСЕ будзе адсочваць як спрацуюць змены ў выбарчае зканадаўства?Думаю, будзе. З дапамогай офіса АБСЕ, які працуе ў Мінску. Цалкам магчыма, будуць сустракацца з прадстаўнікамі палітычных партый і ўлады. Паводзіны гэтага вельмі паважанага інстытута вельмі залежыць ад пазіцыі АБСЕ да Беларусі.Верагодна, ізноў не абыдзецца без абвінавачванняў у бок Цэнтрвыбаркама ў фальсіфікацыях вынікаў галасавання. І вінавацяць заўсёды канкрэтна вас. Як рэагуеце?Я толькі прызначаны “ахвярны казёл”. Я да іх не прыслухоўваюся. Я ўпэўненая, што я дзейнічала сумленна і справядліва. Больш за тое, я раблю шмат для таго, каб палітычныя апаненты ўлады ўдзельнічалі ў выбарчай кампаніі. Абвінавачваюць, але ж яны выдатна ведаюць, што Ярмошына не лічыць галасы. Яна толькі фіксуе і перадае атрыманы вынік выбараў. Таму фальсіфікаваць асабіста я нічога не магу. Самі не думалі падацца ў палітыку і навучыць, як трэба перамагаць?Я не ўмею сябе рэкламаваць, а выбары гэта заўсёды самарэклама. Да таго ж, я — член каманды дзеючага кіраўніка дзяржавы. А член каманды не прымае самастойнага рашэння наконт таго, колькі яму займаць тую ці іншую пасаду. Таму, столькі, колькі палічыць патрэбным кіраўнік дзяржавы, я буду займаць гэтую пасаду.Вы па-ранейшаму не верыце ў тое, што палітычныя партыі змогуць праявіць сябе ў рэгіёнах?Іх у рэгіёнах амаль няма, на жаль. Можа быць, у абласных цэнтрах структуры створаныя і неяк функцыянуюць. Што ж тычыцца раённых гарадоў, то там проста няма і не стаіць на ўліку ніводнай структуры партыйнай. А калі няма партыйнай структуры, то якое вылучэнне можа быць? Апроч таго, мы сваю дзейнасць дастаткова рэкламуем, створаныя метадычныя тлумачэнні Цэнтрвыбаркама зменаў у закон. І ні водная з палітычных партый не пазваніла і не пацікавілася магчымасцю атрыманнем нейкай літаратуры на гэты конт.Такое адчуванне, што вам хочацца, каб апазіцыйныя партыя былі больш моцныя?Я расчараваная, шчыра кажучы. Калі партыя існуе, яна павінна ўдзельнічаць у выбарах, у яе няма іншых прызначэнняў, акрамя барацьбы за ўладу. Калі партыя не ўдзельнічае ў выбарах, то яна хутчэй мёртвая, чым жывая. І гэта дрэнны сігнал для кампаніі па выбарах прэзідэнта. Партыі ў ёй фармальна не ўдзельнічаюць, але менавіта яны фармуюць вобраз лідэра. Цяперашняя выбарчая кампанія – гэта размінка перад вялікай выбарчай кампаніяй. Хацелася б, каб нашы палітсілы разміналіся больш актыўна.Вам у прафесійным сэнсе было б цікава, каб з’явілася моцная асоба, якая змагла б стварыць небяспечную для дзеючага прэзідэнта канкурэнцыю на будучых выбарах?Вядома цікава! Заўсёды цікава працаваць з рэальнымі палітыкамі. Яны ўзнімаюць кампанію на дастаткова высокі ўзровень, выклікаюць цікаўнасць. Яны ствараюць у вачах выбаршчыкаў, нават калі гэта і імітацыя, але нібы паказальны выступ палітычнай барацьбы. У выбаршчыкаў узбуджаецца цікаўнасць. Яны разумеюць, за што яны галасуюць, за што змагаюцца, у іх расплюшчваюцца вочы. Выбары становяцца канкурэнтнымі.Даведка: 14 лютага пачнецца перыяд вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. З гэтага часу ствараюцца тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі і выбарчыя акругі. Тэрытарыяльныя камісіі будуць створаныя да 29 студзеня, а пасля гэтыя камісіі зацвердзяць выбарчыя акругі. Вылучацца кандыдатам можна будзе з 14 лютага. У Беларусі трайны спосаб вылучэння – можна вылучыцца ад палітычнай партыі. А паколькі выбары мясцовыя, то і вылучаюць мясцовыя структуры. Абласная структура партыі вылучае ў абласны савет, гарадская – у гарадскі, раённая – у раённы па любой выбарчай акрузе. Альбо па ўсіх, калі ў іх ёсць кандыдаты. Галоўная ўмова: кандыдат у дэпутаты павінен жыць альбо працаваць на тэрыторыі мясцовага савета. Жыхар Мінска не можа вылучацца ў мясцовы савет на тэрыторыі, да прыкладу, Брэсцкай вобласці. Нават, калі ён там нарадзіўся і вырас. А з 26 сакавіка, за месяц да выбараў, у нас пачнецца перыяд перадвыбарчай агітацыі. Змяняецца колькасць і выбарчых акругаў, і мясцовых саветаў. У 2007 годзе у нас быў 1581 мясцовы савет. А цяпер – 1495. Змяншаецца і колькасць дэпутатаў. Было 22 661 акругі, а зараз будзе створана 21300. Але ў Мінску плануюць павялічыць колькасць выбарчых акруг. Бо тэрыторыя расце і межы зменяцца. На дзве акругі павялічылася колькасць, і цяпер у Мінску будзе 57 выбарчых акругаў, і адпаведна будзе выбірацца 57 мінскіх гарадскіх дэпутатаў.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение