Мясцовыя "выбары" ў Беларусі прызначаныя на 25 красавіка 2010 года

Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Як паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка, на якую спасылаецца "Інтэрфакс", дакумент прадпісвае "Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў у адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі арганізаваць правядзенне "выбараў" у мясцовыя Саветы дэпутатаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах".

Дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі павінны забяспечыць выкананне ў вызначаныя Выбарчым кодэксам Беларусі тэрміны аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні "выбараў", гаворыцца там.

Акрамя таго, у адпаведнасці з указам, Савету міністраў Беларусі забяспечыць фінансаванне расходаў на падрыхтоўку і правядзенне «выбараў» у мясцовыя Саветы дэпутатаў у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, усе выбарчыя кампаніі, якія праводзяцца ў Беларусі з 1996 года, прызнаныя міжнароднай супольнасцю несвабоднымі і несправядлівымі. Зыходзячы з гэтага, Лукашэнка не лічыцца легітымным прэзідэнтам ад 1999 года. Тым не менш, на непрызнанай міжнароднай супольнасцю рэферэндуме 2004 года ён надзяліў сябе правам выбірацца прэзідэнтам неабмежаваную колькасць разоў. За фальсіфікацыю вынікаў выбараў і рэферэндумаў кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына занесеная ў спіс неўяздных у краіны Еўразвяза і ЗША.

charter97.org