27 гадзін Ермаловіча

Адраджэнская метафара пра націсканне клавішы ВКЛ у беларускіх галовах (то бок, настойлівага і інфармавання беларусаў пра іх мінуўшчыну дзеля актывізацыі гістарычнай памяці) набыла гэтымі днямі ледзьве не прамы сэнс. У кампаніі "БелТонМедыя" выйшла аўдыёверсія знакавай кнігі Міколы Ермаловіча "Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае". Цяпер дастаткова націснуць значык play на вашым камп'ютарным прайгравальніку, як вы зможаце пазнаёміцца з рамантычнымі і ўвадначассе з навукова абгрунтаванымі довадамі вядомага гісторыка Міколы Ермаловіча, які лічыць, што гісторыя Беларусі пачынаецца не з 1917 года, а Вялікае Княства Літоўскае — дзяржаўнае ўтварэнне, якое папярэднічала БНР і БССР.

"Гаваркая" кніга складаецца з дзвюх кружэлак, маючы агульны час запісу 27 гадзінаў. Начытаў тэкст прафесар Андрэй Каляда, які праславіўся сваімі агучваннямі збольшага мастацкіх твораў: раманаў Уладзіміра Караткевіча ды Івана Мележа, а таксама гістарычных аповесцяў Уладзіміра Арлова.

"Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае". Серыя "Аўдыёкнігазбор". Мінск: "БелТонМедыя", 2009.

Лявон К., "Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение