ТБМ забаранілі абмяркоўваць цэнзуру ў інтэрнэце

Таварыства Беларускай Мовы імя Францыска Скарыны — адзін з арганізатараў мерапрыемства круглага стала наконт праекта ўказа аб рэгуляваньні інтэрнэта— атрымала папярэджаньне ад Міністэрства юстыцыі пра тое, што абмеркаваньне праектаў указаў не адпавядае статуту арганізацыі.

Як паведаміла прэсавая служба БАЖ, круглы стол меў адбыцца ўвечары 12 студзеня ў офісе ТБМ. Аб’ектам дыскусіі меў стаць праект прэзыдэнцкага ўказа “Аб захадах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту глябальнай камп’ютэрнай сеткі Інтэрнэт”. На мерапрыемства ў якасьці экспэртаў запрашалі прадстаўнікоў беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў.Арганізатары абяцаюць зладзіць "круглы стол" па інтэрнэт-тэматыцы ў канцы студзеня.