Аляксандр Лукашэнка: Я не напружваюся наконт прэзідэнцкіх выбараў

Аляксандр Лукашэнка не турбуецца наконт выбарчых кампаній, якія маюць адбыцца. Пра гэта ён заявіў падчас прэс-канферэнцыі для беларускіх СМІ 30 снежня.

"Будзе нармальна развівацца эканоміка, выканаем мы тое, што абяцалі, людзі падтрымаюць дзейную ўладу, дзейнага прэзідэнта, — сказаў ён. — Не будзе гэтага, будуць іншыя людзі". Лукашэнка паабяцаў, што з яго боку ніякага ціску ў ходзе выбарчых кампаній не будзе. "Я думаю, што прыйшоў той перыяд, калі ніякай барацьбы не павінна з майго боку быць — ні за прэзідэнцкую пасаду, калі я ў гэтых выбарах буду ўдзельнічаць, ні за тое, каб уплываць нейкім чынам, адміністрацыйна ўплываць, на гэты працэс. Людзі самі павінны вызначыцца. Мы памятаем тыя першыя выбары, калі мяне абралі. Адна з прычын маёй перамогі была ў гэтым жудасным ціску людзей, якія тады былі ва ўладзе. Такая ж сітуацыя ў мяне: любы ціск будзе мець зваротны эфект", — заявіў кіраўнік дзяржавы. "Таму я не напружваюся наконт гэтых палітычных кампаній. Мы будзем сумленна, шчыра ісці на выбары", — дадаў Лукашэнка. Што да выбараў у мясцовыя саветы, то прэзідэнт назваў гэта важнейшай палітычнай кампаніяй 2010 года. Паводле слоў Лукашэнкі, яго задавальняе работа мясцовых уладаў. "Я ім павінен сказаць дзякуй <…> за тое, што яны як бар`ер перад прэзідэнтам, верхнімі органамі ўлады сталі, тварам да твару перад людзьмі. Яны прымаюць асноўныя ўдары, крытыку — часам незаслужана, таму што не яны вырашаюць некаторыя пытанні. Але яны прымаюць на сябе гэты ўдар", — сказаў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што "пытанне стабільнасці і парадку ў дзяржаве шмат у чым залежыць ад мясцовых органаў улады".

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение