У Мінску знаходзіцца дэлегацыя Парламенцкай асамблеі АБСЕ

У Мінску знаходзіцца дэлегацыя Парламенцкай асамблеі Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (АБСЕ) на чале са шведскім дэпутатам Сесіліяй Вігстром.

Праграму візіту ні беларускае МЗС, ні офіс АБСЕ ў Мінску пакуль не паведамляюць. Паводле звестак БелаПАН, сёння дэлегацыя сустрэнецца з прадстаўнікамі палітычных партый і няўрадавых арганізацый Беларусі, віцэ-спікерам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, кіраўніком дэлегацыі беларускага парламента ў ПА АБСЕ Валерыем Івановым, а таксама з кіраўніцтвам Цэнтральнай выбарчай камісіі і Міністэрства юстыцыі. На 22 снежня запланаваны перамовы ў беларускім МЗС. Рэспубліка Беларусь стала членам АБСЕ 30 студзеня 1992 года. З лютага 2003-га Нацыянальны сход Беларусі ўдзельнічае ў рабоце Парламенцкай асамблеі АБСЕ. 1 студзеня 2003 года ў Мінску быў адкрыты офіс АБСЕ. Мандат офіса дзейнічае на працягу года і працягваецца пры згодзе беларускага ўрада. Чакалася, што рашэнне аб працягу мандата офіса АБСЕ на 2010 год беларускія ўлады аб'явяць 17 снежня, аднак гэтага не адбылося. Плануецца, што рашэнне стане вядома да канца года, паведамілі БелаПАН у прэс-службе арганізацыі ў Вене. У верасні кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што "беларускі бок вымушаны сур'ёзна задумацца над перспектывамі далейшай дзейнасці офіса АБСЕ ў Мінску". "Тым больш што аб'ектыўных падстаў для існавання палявой прысутнасці АБСЕ ў Беларусі няма", — дадаў Макей.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение