17 сьнежня Эўрапейскі парлямэнт зьбіраецца разгледзець рэзалюцыю па Беларусі. Першапачаткова гэты дакумэнт зьбіраліся абмеркаваць яшчэ ў лістападзе. Але тады ён згубіўся на этапе канфэрэнцыі старшынь палітычных фракцыяў Эўрапарлямэнту.
Я думаю, што гэта рэзалюцыя будзе нечым падобная на тую, якую прыняла зусім нядаўна Эўрапейская народная партыя. Але больш мяккая”.Эўрапейская народная партыя рэзалюцыю пра становішча ў Беларусі прыняла на мінулым тыдні ў Боне. На кангрэсе “народнікаў” у якасьці назіральніка знаходзіўся і старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:“Вельмі крытычны погляд на стан з правамі чалавека, з мэдыямі. Згадваецца сытуацыя і з палітычнымі вязьнямі, і з выкраданьнямі дэмакратычных актывістаў, і з нерэгістрацыяй апазыцыйных палітычных арганізацый і структур. Так што гэта дастаткова крытычны погляд на сёньняшні стан беларускай рэчаіснасьці.
Зь улікам таго, што ў кангрэсе ўдзельнічалі Ангела Мэркель, прэм’еры Францыі, Галяндыі, Бэльгіі, Юлія Цімашэнка, прэзыдэнты Румыніі, Грузіі і яшчэ вялікая колькасьць уплывовых людзей, то гэта рэзалюцыя ўспрымаецца як і пазыцыя гэтых людзей”.
Эўрапейская народная фракцыя мае найвялікшую фракцыю ў Эўрапейскім парлямэнце. Але Анатоль Лябедзька пагаджаецца з Ігарам Ляльковым – рэзалюцыя ў Страсбуры будзе мякчэйшай за бонскую. Ігар Лялькоў тлумачыць гэта так: “Рэзалюцыя павінна быць узгодненая зь іншымі фракцыямі. А стаўленьне другой па моцы фракцыі Эўрапарлямэнту – сацыялістаў – яно нашмат больш лагоднае да беларускага рэжыму, чым Эўрапейскай народнай партыі”.Паводле праекту рэзалюцыі, прадстаўніцтва Беларусі ў Парлямэнцкай асамблеі “Ўсходняга партнэрства” Euronest будзе складацца напалову з прадстаўнікоў ад грамадзянскай супольнасьці і напалову з прадстаўнікоў Палаты прадстаўнікоў па формуле 5+5. У выпадку нязгоды афіцыйнага Менску на такі парадак фармаваньня, дэлегацыя ад Беларусі.
Уладзімер Глод, "Радыё Свабода"