Беларускія ўлады зацягваюць падпісанне пагаднення з Літвой аб спрошчаным перамяшчэнні жыхароў прыгранічных раёнаў

Беларускія ўлады зацягваюць падпісанне пагаднення з Літвой аб спрошчаным перамяшчэнні жыхароў прыгранічных раёнаў, заявіў у ходзе дэбатаў аб сітуацыі ў Беларусі еўрадэпутат ад Літвы Юстас Палецкіс. Мяркуецца, што жыхары Беларусі і Літвы, якія жывуць на адлегласці да 50 км ад мяжы, змогуць перасякаць яе дзякуючы спецыяльным дазволам, якія будуць каштаваць 20 еўра і выдавацца на пяць гадоў. На літоўскай тэрыторыі каля мяжы з Беларуссю, на якой будзе дзейнічаць такі дазвол, жыве прыкладна 800 тыс. чалавек. На беларускім баку гэтым рэжымам змогуць скарыстацца прыкладна 600 тыс. грамадзян. Чакалася, што пагадненне будзе падпісана 16 верасня ў Вільнюсе падчас візіту ў Літву Аляксандра Лукашэнкі. Паводле інфармацыі літоўскага боку, Мінск папрасіў час для завяршэння ўнутраных працэдур. Вядзецца работа над падобным пагадненнем паміж Беларуссю і Польшчай. У пачатку лістапада пасол Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін заявіў, што яно можа быць падпісана "ў найбліжэйшыя месяцы".
Марына Рахлей, "БелаПАН"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение