16 - Дзень Салідарнасці

16 снежня, у Дзень беларускай салідарнасці, у Менску адбудзецца акцыя з патрабаваннем спыніць выкраданні моладзевых лідэраў. Маладзёны выйдуць а 18 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу з расцяжкамі  “Не – палітычным выкраданням!” і “Выкрадальнікаў людзей – у Гаагу!”

Нагадаем, што цягам месяца былі гвалтоўна выкрадзеныя і адвезеныя за межы Менска актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўген Афнагель і Уладзімір Лемеш, лідэр "Маладога Фронту" Зміцер Дашкевіч. 25 сакавіка актывістаў "Маладога Фронту" Насту Палажанку і Дзяніса Карнова невядомыя ў цывільным схапілі і адвезлі ў лес.

Акцыя Салідарнасці праходзіць у Беларусі пяты год. Людзі выходзяць на вуліцы з партэртамі зніклых, каб выказаць салідарнасці з сем'ямі палітыкаў і грамадскіх дзеячаў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і Змітра Завадскага. У беларускіх турмах па-ранейшаму знаходзяцца палітвязні ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Автуховіч і Юры Лявонаў, а таксама актывіст "Маладога Фронту" Арцём Дубскі.

 

"Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение