Прысуд Бандарэнку адменены

У Менскім гарадскім судзе скончыўся разгляд касацыйнай скаргі прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі. "Адмянілі прысуд, і справа будзе разглядацца ізноў" - сказаў адвакат Зміцер Лаеўскі пасля заканчэння разгляду скаргі.

Пакуль што канкрэтны тэрмін чарговага разгляду справы не вызначаны, але, на думкуа дваката, ён павінен адбыцца ў першай палове студзеня.

Адвакат Зміцер Лаеўскі пракаментаваў адмену прысуда Радыё Рацыі:

- Гэта нармалёвая перамога. А што яшчэ нам трэба было? Першая задача мінімум - адмена прысуда - выканана. Мяркую, што на студзень будзе прызначаны разгляд справы. Андрэя Бандарэнку перавядуць у Менск, дзе ён будзе змешчаны таксама пад варту, але ў Менску.

Магчыма ўжо сёння Андрэя Бандарэнку з Бабруйскай калоніі перавядуць ў следчы ізалятар у Менску, дзе ён будзе чакаць чарговага суда. Яшчэ ў пачатку  кастрычніка суддзя Леанід Ярмоленкаў з Першамайскага суда Менска прызнаў Андрэя Бандарэнку вінаватым у крадзяжы маёмасці фірмы, і пакараў яго 7 гадамі зняволення з канфіскацыяй маёмасьці. Прадпрымальнік сваёй віны не прызнаў і падаў скаргу ў Менскі гарадскі суд. Ён лічыць пакаранне пераследам за ўдзел у леташніх выбарах.

Валя Лаеўская, "Радыё Рацыя"