Беларусь і Расія дамовіліся аб пераходзе на роўнадаходныя цэны на газ з 2014—2015 года

Беларусь і Расія дамовіліся аб пераходзе на роўнадаходныя цэны на газ з 2014—2015 года. Аб гэтым паведаміў журналістам 11 снежня ў Мінску першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, каментуючы вынікі ўчарашніх перамоў у рамках Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.

Паводле слоў Сямашкі, яму і віцэ-прэм'еру РФ Ігару Сечыну даручана да канца гэтага года ўрэгуляваць адносіны дзвюх краін у газавай сферы. "Ёсць разуменне таго, што трэба знайсці кампраміс для таго, каб рэалізаваць прынцып сінхроннага выхаду на прынцып роўнадаходнасці да 2014—2015 года", — сказаў Сямашка. Ён мяркуе, што перамовы будуць няпростымі. Разам з тым віцэ-прэм'ер падкрэсліў: "Дарэчы, такая добрая воля і з боку прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, і з боку прэм'ер-міністра Уладзіміра Пуціна на сустрэчы была выказана". Нагадаем, паводле кантракту паміж ААТ "Газпром" і ААТ "Белтрансгаз" ад 31 снежня 2006 года Беларусь павінна была выйсці на ўзровень цаны на газ, роўнадаходны з пастаўкамі ў Еўропу, з 2011 года. З 2011 года на роўнадаходны ўзровень аплаты газу планавала выйсці і сама Расія. Аднак ва ўмовах глабальнага фінансава-эканамічнага крызісу расійскі ўрад адкладае ўвядзенне роўнадаходных цэн на ўнутраным рынку. Гэта дало Мінску падставу настойваць на захаванні льготных цэн на газ, паколькі Беларусь і Расія з'яўляюцца часткамі Саюзнай дзяржавы. У 2009 годзе сярэдняя цана на газ для Беларусі складае 146 долараў за тысячу кубаметраў.

Аляксей Арэшка, "БелаПАН"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение