Праект бюджету на 2010 год прыняты Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні

Дэпутаты Палаты прадстанікоў Нацыянальнага сходу аднагалосна прынялі ў першым чытанні праект бюджэту на 2010 год. Як паведаміў міністр фінансаў Андрэй Харкавец, які прэзентаваў дакумент, праект бюджэту прадугледжвае адмену чатырох падаткаў...

Дэпутаты Палаты прадстанікоў Нацыянальнага сходу аднагалосна прынялі ў першым чытанні праект бюджэту на 2010 год.

Як паведаміў міністр фінансаў Андрэй Харкавец, які прэзентаваў дакумент, праект бюджэту прадугледжвае адмену чатырох падаткаў: збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі; падатку на набыццё аўтатранспартных сродкаў; мясцовага падатку з продажу тавараў у рознічным гандлі; мясцовага збору з карыстальнікаў за паркоўку транспартных сродкаў у спецыяльна абсталяваных месцах.

У мэтах кампенсацыі даходаў бюджэту, звязанай з адменай гэтых плацяжоў, стаўка падатку на дададзены кошт павялічваецца з 18 да 20%. Гэта забяспечыць дадатковыя паступленні ў бюджэт 1,7 трлн. рублёў, сказаў Харкавец. Паводле інфармацыі міністра, даходы кансалідаванага бюджэту на 2010 год прагназуецца ў аб'ёме 53 трлн. рублёў (30,4% да ВУП). Даходы рэспубліканскага бюджэту прадугледжваюцца ў суме 35,5 трлн. рублёў (120,7% да чаканага ўзроўню 2009 года). Расходы кансалідаванага бюджэту на 2010 год прагназуюцца ў аб'ёме 55,7 трлн. рублёў (31,9% да ВУП). Расходы рэспубліканскага бюджэту сфарміраваны ў суме 38 трлн. рублёў (на 23,5% больш за ўзровень гэтага года). Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту на 2010 год сфарміраваны ў памеры 2,7 трлн. рублёў (1,5% да ВУП). Міністр фінансаў назваў праект бюджэту "збалансаваным, устойлівым да знешніх рызыкаў, здольным садзейнічаць эканамічнаму росту". Выкананне параметраў бюджэту, паводле слоў Харкаўца, дазволіць забяспечыць "рост рэальных грашовых даходаў насельніцтва, пашырэнне адраснай сацыяльнай падтрымкі грамадзян, садзейнічанне развіццю рэальнага сектара эканомікі".

Сяргей Каралевіч, "БелаПАН"