Зноў пачалі даваць суткі

Нагадаем, учора Настасся Машчава, Ягор Баброў, Андрэй Кузьмінскі і Павел Пракаповіч былі затрыманыя каля універмага "Беларусь".

Актывісты зладзілі наступную акцыю: усталявалі фанерны шчыт з выявай вусатага твару і подпісам "Не любіш рэжым — кінь у мяне!". Побач са стэндам паставілі скрыню з яйкамі.

Ноч моладзь правяла ў спецпрыймальніку на Акрэсціна.

Сёння суд Заводскага раёну вынес прысуд Андрэю Кузьмінскаму — 7 сутак, Паўлу Пракаповічу — 15.

ЗП, "Наша Ніва"