"Пяць‑шэсць чалавек — гэта проста статыстыка. Кожны асобны выпадак — гэта трагедыя"

Шэсць чалавек пад ціскам начальства на працы і спецслужбаў былі вымушаныя адмовіцца ад подпісаў заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Рашэнне аб рэгістрацыі партыі Мін’юст мусіць прыняць цягам бліжэйшага тыдня.

З найбольшымі праблемамі сутыкнуліся заснавальнікі БХД у Бабруйску. Першай ад подпісу заснавальніка была вымушаная адмовіцца Анжэла Пяшчынская. Яна працуе ў гатэлі «Бабруйск». З жанчынай некалькі разоў гутарыў супрацоўнік КДБ Алег Ахрэменка.Таксама ў Бабруйску паставілі пытанне выбару паміж працай і партыяй перад сп.Івановай, якая працуе ў дзіцячым садку. Жанчына выбрала працу.Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі кажа: «Мы не можам вінаваціць гэтых людзей, бо сённяшняя праца — гэта для іх адзіная крыніца атрымання даходаў для сям’і».З праблемамі ў Бабруйску сутыкнуліся таксама супрацоўніца мясакамбінату Тамара Фёдарава, работніца вузлу сувязі Валянціна Леаненка, студэнт Зміцер Сакун.Чатыры чалавекі былі вымушаныя даваць тлумачэнні адносна сваёй прыналежнасці да БХД у Слоніме. Супрацоўнікі Слонімскага льнозавода Сяргей Ёрш і Барыс Кучынскі былі выкліканы кіраўніцтвам прадпрыемства. Падчас размовы заснавальнікам БХД прапанавалі адмовіцца ад подпісу, але разам сябры партыі адстаялі сваё права.А вось рабочы картонна‑папяровага заводу Юры Савіта пасля размовы з дырэктарам і з начальнікам аддзелу па ідэалагічнай працы быў вымушаны адмовіцца ад свайго подпісу.Настаўнік баранавіцкай гімназіі Дзмітры Дзядовіч таксама выбраў працу, калі ў мясцовым гарвыканкаме перад ім паставілі пытанне рубам.14 чалавек з БХД абзвоньвалі з гарвыканкаму ў Берасці і Пінску.Бухгалтар з Гродна Людміла Рукша была таксама вымушаная адмовіцца ад свайго подпісу пад заснаваннем БХД. Ёсць яшчэ шосты выпадак, але чалавек просіць не называць ягонае імя.«5‑6 чалавек — гэта проста статыстыка. Кожны асобны выпадак — гэта трагедыя», — кажа В.Рымашэўскі.Сёння сябры БХД падалі справаздачу ў Міністэрства юстыцыі аб усіх выпадках уціску на іхніх сяброў. Таксама хрысціянскія дэмакраты падалі ў суд на БТ за паклёпніцкія рэпартажы. Цяпер чакаюць, калі Першамайскі суд Мінску прызначыць дату судовага пасяджэння.Зміцер Панкавец, "Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение