25% шлюбаў — з замежнікамі

Зь іх на грамадзянаў Расеі прыпадае амаль 20% шлюбаў з замежнікамі, паведаміў міністар юстыцыі Віктар Галаванаў.

30 лістапада Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненьне з Расеяй пра ўзаемнае ўнясеньне адзнакаў пра заключэньне і скасаваньне шлюбаў у пашпарты грамадзянаў абедзьвюх краінаў.

Дагэтуль калі грамадзянін Беларусі браўся шлюбам альбо скасоўваў яго, то ў беларускія пашпарты адзнака пра гэта ставілася, а ў расейскія — не. Пясьля ратыфікацыі пагадненьня такія ж адзнакі будуць ставіцца і ў расейскія пашпарты.

"Радыё Свабода"