Мінінфа папярэдзіла "Нашу Ніву", "Народную волю", "КП в Беларуси" і "Ва-Банк"

Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовыя папярэджанні чатыром недзяржаўным газетам. Матывацыя — "у сувязі з парушэннямі ў публікацыях патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі".

Усім выданням указана на парушэнні розных артыкулаў Закона, але сутнасць іх адна: пра даставернасць інфармацыі.

У прыватнасці, 16 лістапада было вынесенае папярэджанне юрыдычнай асобе, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты "Наша Ніва" — пра недапушчальнасць парушэння артыкулу 34 вышэйзгаданага Закона.

Заснавальнік газеты "Ва-банкъ" і юрыдычная асоба, на якое ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты, у той самы дзень атрымалі папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння артыкулаў 14, 38 і 49.

17 лістапада было вынесенае папярэджанне юрыдычнай асобе, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты "Народная воля". Ёй указваюць на недапушчальнасць парушэння артыкулу 38 Закона.

І юрыдычная асоба, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты "Комсомольская правда" в Белоруссии", папярэджаная Міністэрствам інфармацыі пра недапушчальнасць парушэння артыкулаў 4, 49 Закона Республікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі".

У папярэджаннях указана выправіць у дзесяцідзённы тэрмін парушэнні Закона.

"Народная воля" ліст з папярэджаннем ужо атрымала. У ім гаворка пра артыкул з заклікам да выхаду на Плошчу ў дзень прэзідэнцкіх выбараў. "Нашай Ніве" ліст яшчэ не даставілі.

Розныя выданні папярэдзілі па розных артыкулах, але змест гэтых артыкулаў падобны: публікацыя недаставернай інфармацыі ці іншых звестак, што парушаюць права.

Сяргей Мікулевіч, "Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение