Беларускі Эўрапейскі Форум адбудзецца ў палацы культуры МАЗ

Пра гэта стала вядома падчас размовы намесьніка старшыні Руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча з адказным чыноўнікам Менгарвыканкама.

Начальнік аддзела масавых мерапрыемстваў упраўленьня ідэалёгіі Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту Эдуард Тамільчык паведаміў, што Менгарвыканкамам прынятае станоўчае рашэньне адносна правядзеньня Беларускага Эўрапейскага Форуму ў палацы культуры Менскага аўтазаводу. Бліжэйшым часам прадстаўнікі Руху “За Свабоду” аформяць дамову з дырэкцыяй ПК МАЗ пра арэнду памяшканьня.Форум пачнецца 14 лістапада. Рэгістрацыя дэлегатаў форуму - 9.00-11.00. Мерапрыемства працягнецца ўвесь дзень.Дэлегатамі вылучаныя 1063 чалавекі. Агульная колькасьць удзельнікаў з улікам гасьцей і замежных палітыкаў - 1200 чалавек.Сярод ініцыятараў правядзеньня БЭФ:
  • Рух “За Свабоду”
  • Аргкамітэт у справе стварэньня Партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”;
  • Аргкамітэт у справе стварэньня Партыі свабоды і прагрэсу;
  • Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне "Малады фронт" (Чэхія).
Старшыня аргкамітэта БЭФ - Аляксандар Мілінкевіч.Мэта БЭФ — садзейнічаць дыялёгу Беларусі з Эўразьвязам і ўзмацніць эўрапейскі вэктар разьвіцьця краіны.