У Мінску пачала працу місія МВФ

У Мінску пачала працу група экспертаў Міжнароднага валютнага фонду на чале з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Крыстаферам Джарвісам.

Як паведамілі ў прадстаўніцтве фонду, місія павінна ацаніць ход выканання беларускім урадам праграмы, што падтрымліваецца крэдытам стэнд-бай у агульным памеры 3,52 млрд. долараў ЗША. Эксперты фонду таксама правядуць кансультацыі па развіцці беларускай эканомікі за мінулы год і перспектывах на будучыню. У рамках працы місіі, якая завершыцца 19 лістапада, запланаваны сустрэчы ва ўрадзе, Нацыянальным банку, міністэрствах эканомікі і фінансаў. Па выніках працы экспертаў МВФ павінна быць прынята рашэнне аб выдзяленні беларускім уладам чарговага, чацвёртага, траншу крэдыту.

Нацбанк разлічвае атрымаць згаданы транш крэдыту ў снежні гэтага года. Як заявіў 29 кастрычніка на прэс-канферэнцыі старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч, па стане на 1 кастрычніка выкананы ўсе паказчыкі, узгодненыя ў рамках праграмы з МВФ, у тым ліку па валавых золатавалютных рэзервах, па чыстых міжнародных рэзервах, па чыстых унутраных актывах і бездэфіцытным бюджэце. "Пытанняў не павінна быць. Спадзяюся, што ў снежні да нас паступіць чарговы транш крэдыту, калі савет дырэктараў МВФ раней не адправіцца на навагоднія канікулы", — сказаў Пракаповіч. Нагадаем, Беларусь звярнулася за атрыманнем крэдыту да МВФ у кастрычніку 2008 года "ў мэтах павелічэння дзяржаўных золатавалютных рэзерваў і стварэння "падушкі бяспекі", неабходнай для стабільнай працы эканомікі ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу". У студзені 2009 года кіраўніцтва МВФ ухваліла выдзяленне Беларусі крэдыту стэнд-бай у аб'ёме каля 2,46 млрд. долараў пад праграму эканамічных рэформаў, разлічаную на 15 месяцаў (да красавіка 2010 года). Першы транш крэдыту ў 788 млн. долараў ЗША па стаўцы LIBOR плюс 0,75% гадавых паступіў у Беларусь 14 студзеня, астатнія сродкі пералічваюцца з улікам штоквартальных справаздач беларускага ўрада. 29 чэрвеня савет дырэктараў МВФ зацвердзіў выдзяленне чарговага траншу крэдыту ў памеры каля 680 млн. долараў ЗША і павялічыў у цэлым аб'ём фінансавай падтрымкі на 1 млрд. долараў да 3,52 млрд. З улікам выдзеленага 21 кастрычніка трэцяга траншу ў памеры прыкладна 700 млн. долараў агульная сума выдадзеных Беларусі да гэтага часу сродкаў па праграме стэнд-бай складае прыкладна 2,23 млрд. долараў ЗША.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение