Дзяды. Лошыца

У нядзелю 8 лістапада ў Мінску адбылася традыцыйная акцыя ўшанавання памяці расстраляных сталіністамі ў Лошыцкім яры нявінных людзей.

Дзяды-2009, Деды-2009, Dziady-2009. Фота Алеся Пілецкага Удзельнікі шэсця сабраліся каля Палаца культуры Камвольнага.
Дзяды-2009, Деды-2009, Dziady-2009. Фота Алеся Пілецкага Пісьменнік Кастусь Травень прынёс на шэсце сваю кнігу.
Дзяды-2009, Деды-2009, Dziady-2009. Фота Алеся Пілецкага Уздоўж старой сядзібы, што рэканструююецца.
Дзяды-2009, Деды-2009, Dziady-2009. Фота Алеся Пілецкага У гэтым годзе частку маршруту шэсце прайшло па праезнай частцы.
Дзяды-2009, Деды-2009, Dziady-2009. Фота Алеся Пілецкага Людзі прыйшлі да Крыжа ў Лошыцкім яры.
Дзяды-2009, Деды-2009, Dziady-2009. Фота Алеся Пілецкага Моладзь складала трэцюю частку ўдзельнікаў шэсця.
Дзяды-2009, Деды-2009, Dziady-2009. Фота Алеся Пілецкага Выступае Юры Беленькі. "Дзякуй, людзі, што прыйшлі!"

Арганізатарам выступіла Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. На месцы збору каля Палаца культуры Камвольнага камбіната ў вызначаны час сабралася некалькі дзесяткаў чалавек, траціну якіх склала моладзь. Людзі прынеслі на акцыю кветкі, знічы, нацыянальныя і партыйныя сцягі, а таксама традыцыйную расцяжку з надпісам "Дзяды". І хоць пачатак шэсця быў запланаваны на 12-ю, шэсце ўсё не пачыналася. Гэта падабалася не ўсім. "Што вы тут дзелаеце, сейчас міліцыю пазаву!" — выбегла на прыступкі Дома культуры вахцёрка. "Цётачка, міліцыя тут, далёка не бяжыце!" — пажартаваў нехта з натоўпу. Міліцыя ж, распачаўшы з мінулатыднёвага шэсця ў Курапаты акцыю нечуванай ветлівасці, не здрадзіла добрай традыцыі і гэтым разам. У адрозненне ад мінулых гадоў амаль не было відно пераапранутых у цывільнае "атлетаў" з дратамі ў вушах. Міліцэйскія кіраўнікі ветліва ўзгаднялі маршрут з арганізатарамі. Затое не бракавала аператараў спецслужбаў — іх без перабольшвання было па адным на кожную пяцёрку ўдзельнікаў шэсця. З аператарскай браціі вылучалася дзяўчына-аператарка ў блакітных боціках. Людзі жартавалі, што гэта адмысловы крок для ўзняцця настрою і стварэння пазітыўнага вобразу супрацоўніка міліцыі.

Заспяваўшы "Магутны Божа", шэсце з паўгадзінным спазненнем рушыла ў бок крыжа. Традыцыйны маршрут, дзякуючы рамонтным працам на мосце перад Лошыцкім ярам, быў зменены. Адрэзак шляху дэманстранты прайшлі па паласе праезнай частцы. Сцягі і кветкі, а таксама патрульнае аўто з ўключаным праблісковым маячком нават нешматлюднаму шэсцю надавала ўрачыстасці. Калона выклікала вялікую цікавасць у мінакоў і пасажыраў грамадскага транспарту. Хто-ніхто з кіроўцаў сігналіў.

Сабраўшыся каля крыжа, удзельнікі жалобнай акцыі зладзілі мітынг. Арганізатары падзякавалі ўсім, хто не пашкадаваў свой выходны, каб прыйсці ў Лошыцу да крыжа ў памяць нявінных ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение