Сідорскі сустрэнецца з Пуціным

Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Сідорскі і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца 28 кастрычніка ў Маскве.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе беларускага ўрада, запланаваны перамовы прэм'ераў у пашыраным складзе, а таксама пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. Плануецца таксама, што Сідорскі сустрэнецца з кіраўніком Ашчаднага банка Расіі Германам Грэфам. У парадку дня пасяджэння саюзнага Саўміна каля 25 пытанняў. У прыватнасці, будуць прааналізаваны вынікі выканання плана сумесных дзеянняў урадаў дзвюх краін па мінімізацыі наступстваў фінансавага крызісу, паляпшэнні параметраў плацежнага балансу, удасканаленні ўмоў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і ўзаемнага гандлю, будуць падведзены вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі за першае паўгоддзе 2009 года. На пасяджэнні будзе разгледжаны праект дэкрэта Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы "Аб бюджэце Саюзнай дзяржавы на 2010 год". Плануецца таксама абмеркаваць інфармацыю аб выкананні праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі Беларусі і Расіі на 2008—2009 гады і даклад аб ходзе рэалізацыі канцэпцыі сацыяльнага развіцця Саюзнай дзяржавы да 2010 года. Апошні раз Сідорскі і Пуцін сустракаліся 6 кастрычніка ў Маскве. Падрабязнасці тых перамоў засталіся невядомыя, нягледзячы на тое што сустрэча доўжылася як мінімум чатыры гадзіны. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прэм'еры абмяркоўвалі пытанні па цане на газ і аб выдзяленні Беларусі крэдыту.

У пачатку сустрэчы Пуцін заявіў, што Беларусь карыстаецца самымі льготнымі ў СНД і ў свеце цэнамі на энерганосьбіты з Расіі, а таксама адзначыў, што паніжаныя пошліны на нафту забяспечваюць загрузку беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў і дазваляюць ім ажыццяўляць дастаткова вялікі аб'ём экспарту.

Вядома, што праект бюджэту Беларусі на 2010 год сфарміраваны зыходзячы з прагнозу сярэднегадавой цаны на газ у памеры 166 долараў за тысячу кубаметраў (цяпер — 115 долараў). Аднак у "Газпроме" называлі іншую магчымую лічбу кошту газу для Беларусі — 200 долараў. Акрамя таго, "Газпром" патрабуе ліквідацыі запазычанасці за пастаўлены ў Беларусь у 2009 годзе газ.  5 кастрычніка віцэ-прэм'ер урада Расіі, міністр фінансаў Аляксей Кудрын заявіў журналістам, што Расія "пакуль не разглядае" пытанне аб выдзяленні Беларусі апошняга траншу крэдыту ў 500 млн. долараў ЗША з заяўленага раней аб'ёму стабілізацыйнага крэдыту ў 2 млрд. долараў.

Вядома таксама, што Беларусь запытвае ў Расіі крэдытную лінію на будаўніцтва першай атамнай электрастанцыі. Гаворка ідзе пра суму ў 9 млрд. долараў.

"БелаПАН"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение