Суд пакінуў сьмяротнае пакараньне

Судовая калегія Вярхоўнага суду пад старшынёўствам Валераыя Калінковіча, гэта намесьнік старшыні Вярхоўнага суду, пацьвердзіла прысуды, які раней былі вынесены Менскім абласным судом Андрэю Жуку, Івану Сарокіну і Ўладзімеру Марозу.

Яны прызнаныя вінаватымі: першыя два ў забойствах і Ў.Мароз ва ўдзеле ў рабаўніцтве і разбоі.  Такім чынам сьмяротны прысуд Андрэю Жуку пацьверджаны. У яго застаецца права на падачу памілаваньня на імя Аляксандра Лукашэнкі.

"Радыё Свабода"