У авіякатасрофе пад Мінскам загінулі 5 чалавек

Самалёт расійскай авіякампаніі "С-Эйр" разбіўся ўвечары 26 кастрычніка за чатыры кіламетры ад Нацыянальнага аэрапорта "Мінск".Як паведамілі БелаПАН у МНС, самалёт бізнес-авіяцыі, які накіроўваўся чартэрным рэйсам з маскоўскага аэрапорта Унукава-3, знік з экранаў радараў у 21.30.

Абломкі і пяць цел загінулых, паводле папярэдняй інфармацыі, — грамадзян Расіі, былі знойдзеныя пазней паміж вёскамі Драчкава і Пяцігодка Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

У афіцыйным паведамленні МНС гаворыцца, што 26 кастрычніка ў 21.40 ад дыспетчара службы супрацьпажарнага і аварыйна-ратавальнага забеспячэння Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" паступіла паведамленне аб знікненні з лакацыйных прыбораў цэнтра кіравання палётаў падчас заходу на пасадку пасажырскага самалёта HS-125 (вытворца Вялікабрытанія, бартавы нумар RA02807) расійскай авіякампаніі "С-Эйр", які накіроўваўся чартэрным рэйсам № RLS9607 "Масква-Унукава (Расія) — Мінск". На борце самалёта знаходзіліся два пасажыры і тры члены экіпажу. Для правядзення работ былі задзейнічаныя ратавальныя і інжынерныя службы аэрапорта, пажарныя аварыйна-ратавальныя падраздзяленні МНС (29 адзінак тэхнікі, 91 ратавальнік). У 22.44 каля вёскі Пяцігодка Смалявіцкага раёна ў лясным масіве (4 км ад узлётна-пасадачнай паласы) падраздзяленні МНС знайшлі фрагменты самалёта і целы пяці загінулых. Узгаранне самалёта ліквідавана. Як паведаміла РІА Новости са спасылкай на прадстаўніка Расавіяцыі, на борце знаходзіўся кіраўнік "С-Эйр" Марат Рамашкін.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение