Міжнародны валютны фонд выдзеліць Беларусі амаль 700 млн. долараў

Міжнародны валютны фонд аб`явіў 21 кастрычніка аб выдзяленні другога крэдытнага траншу на 699,5 млн. долараў. Пра гэта паведамляе карэспандэнт балтыйскага інфармацыйнага агенцтва BaltInfo з Вашынгтона. Такім чынам, агульная сума пераведзеных сродкаў для беларускага боку складзе 2,23 млрд. долараў.
Выканаўчы савет дырэктараў МВФ 12 студзеня 2009 года ўхваліў выдзяленне Беларусі крэдыту ў 2,46 млрд. долараў (420% квоты для краіны ў МВФ) пад рэалізацыю праграмы рэформ, разлічанай на 15 месяцаў, да красавіка 2010 года. У чэрвені сума крэдыту была павялічана да 3,63 млрд. долараў. У межах крэдыту stand-by Беларусь ужо атрымала прыкладна 1,5 млрд. долараў пад LIBOR+0,75% гадавых, астатнія сродкі павінны пералічвацца з улікам штоквартальных справаздач беларускага ўрада. Узгодненая з урадам Беларусі праграма рэформ МВФ прадугледжвае лібералізацыю эканомікі, у прыватнасці цэнаўтварэння, новы рэжым курсаўтварэння (пераход на прывязку нацыянальнай валюты да кошыка валют пасля папярэдняй аднамомантнай дэвальвацыі на 20%) і жорсткае стрымліванне ўнутранага попыту, у тым ліку праз абмежаванне бюджэтных расходаў, уключаючы мінімізацыю дзяржаўнай падтрымкі банкаў і зніжэнне тэмпаў росту зарплаты ў невытворчай сферы. Пасля абмеркавання выканаўчым саветам МВФ пытання аб выдзяленні чарговага траншу намеснік кіруючага дырэктара Такатошы Като заявіў, што краіна дамаглася значнага прагрэсу ў карэкціроўцы сваёй палітыкі ў адказ на глабальны крызіс. "Нягледзячы на істотнае скарачэнне аб'ёму экспарту, эканамічны спад быў невялікім у параўнанні з іншымі пацярпелымі ад крызісу краінамі. Карэкціроўка курсу была падтрымана жорсткай фіскальнай палітыкай, а недахоп даходаў кампенсуецца скарачэннем расходаў", — сказаў ён.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение