Пракурор запатрабаваў для Мікалая Аўтуховіча 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

На працэсе па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, які праходзіць у Вярхоўным судзе 16 красавіка, пракурор Эльдар Сафараў запатрабаваў прыгаварыць аднаго з фігурантаў Мікалая Аўтуховіча да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Дзяржабвінаваўца заявіў, што лічыць Аўтуховіча вінаватым па ўсіх эпізодах крымінальнай справы.

Яшчэ двух фігурантаў справы, Уладзіміра Асіпенку і Аляксандра Ларына, пракурор запатрабаваў прыгаварыць да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Для Міхаіла Казлова пракурор запытаў тры гады калоніі агульнага рэжыму без права займаць кіруючыя пасады. Як заявіў БелаПАН праваабаронца Вячаслаў Сіўчык, які прысутнічаў на працэсе, падчас судовага следства "абвінавачанне поўнасцю развалілася". Паводле яго слоў, сённяшнім выступленнем дзяржаўнага абвінаваўцы "ганарыўся б толькі Вышынскі". Нагадаем, Вярхоўны суд разглядае крымінальную справу, па якой праходзяць Аўтуховіч, Асіпенка, Ларын і Казлоў. Першых трох абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта ў дачыненні да намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Каменкі і былога старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі. Аўтуховіча і Асіпенку таксама абвінавачваюць у арганізацыі падпалу дома былога начальніка Ваўкавыскага РАУС Сяргея Кацубы ў 2004 годзе. Падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Казлоў, былы кіраўнік УБАЗ па Гродзенскай вобласці, абвінавачваецца ў тым, што ведаў аб планах падрыхтоўкі тэрарыстычнага акта, але не прыняў мер па яго прадухіленні.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение