Пазьняк: барацьбу за Курапаты спыняць нельга і пратэсты валянтэраў таксама

Адкрывальнік Курапатаў, старшыня КХП-БНФ Зянон Пазьняк пракамэнтаваў канфлікт вакол будаўніцтва офіс-цэнтра побач з Народным Мэмарыялам.

«Вельмі своечасова, на абарону Мэмарыяла зьявіліся маладыя людзі, валянтэры, здольныя дзейнічаць рашуча, упарта і нават брутальна. Як і з „бульбаш-бардэлем“ чарговы нумар тут ня пройдзе. Валянтэры-пратэстоўцы сваёй фізычнай прысутнасьцю ля будаўнічай пляцоўкі востра прыцягнулі ўвагу грамадзкасьці да беззаконьня і трымаюць працэс ў напружаньні. І гэта важна ў змаганьні з чарговай будаўнічай агрэсіяй у зоне Курапатаў» — гаворыцца ў звароце на сайце партыі.

У Зянона Пазьняка няма сумневаў, што закон парушаны.

«Аукцыён па продажу ўчастка адбыўся ў 2013 годзе. Тым часам участак вывелі з ахоўнай зоны ў 2014. Значыцца аукцыён незаконны. Тут тэма для пракуратуры, чаму ва ўгоду нейкаму падазронаму будаўніцтву яно плянуецца ў ахоўнай зоне Курапатаў без узгадненьня зь Міністэрствам культуры, а потым участак выводзіцца з ахоўнай зоны (кім, хто і дзеля чаго тое зрабіў). — заявіў Пазьняк.

Да парушэньняў палітык залічвае і адсутнасьць рэальнага ўзгадненьня праекта з грамадзкасьцю, а таксама будаўніцтва офісу без зацьверджанага праекта дэтальнай пляніроўкі на незаконна выдзеленай і набытай зямлі.

«Па ўсіх гэтых пытаньнях сябры нашых арганізацыяў зьвярнуліся з адпаведнымі заявамі ў Міністэрства культуры, у Генэральную пракуратуру, Сьледчы Камітэт і Менгарвыканкам» — напісаў Зянон Пазьняк.

Нягледзячы на вывад будаўнічай тэхнікі з пляцоўкі каля Курапатаў, Пазняк перакананы, што справа пратэсту і абароны Курапатаў ня спыніцца.

«Яна павінна працягвацца асабліва ў юрыдычнай галіне, што датычыць чыноўнікаў і асобаў, якія жанглююць законамі і будаўнічымі ўчасткамі. Барацьбу цяпер спыняць нельга і пратэсты валянтэраў таксама. Нельга верыць на словы рэжымным чыноўнікам. Павінны быць законныя рашэньні і дзеяньні, выпраўленьне парушэньняў і хібаў. Павінна быць перамога справядлівасьці, адзначаная голасна і моцна. А вырваны ўчастак мусіць быць вернуты ў ахоўную зону Курапатаў (гэта абавязкова!).» — лічыць старшыня КХП-БНФ.

“Радыё Свабода”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение